Альфа-Банк

Iндывідуальны дызайн пластыкавых картак: спадчына і гісторыя

Калі мы рыхтавалі ідэі індывідуальнага дызайну картак, мы зразумелі, што нельга пакідаць без увагi і нашу культурную спадчыну. Выбраны менавіта Вамі дызайн карткі, падкрэсліць Вашу індывідуальнасць i светапогляд.

Як найлепш да гэтага пасуюць выявы старажытных сiмвалаў i вобразаў, якімі з гонарам карысталіся нашыя продкі. Гэты дызайн — Ваш творчы выбар, і картка з такімі сімваламі будзе казаць за Вас: «Я — беларус і ганаруся гэтым, паважаю спадчыну і гісторыю сваёй краiны».

1.
Iндывідуальны дызайн пластыкавых картак: спадчына і гісторыя Калi дызайн карткi Вам спадабаўся — Вы можаце падзялiцца iм з сябрамi:

 

2.
Iндывідуальны дызайн пластыкавых картак: спадчына і гісторыя Калi дызайн карткi Вам спадабаўся — Вы можаце падзялiцца iм з сябрамi:

 

3.
Iндывідуальны дызайн пластыкавых картак: спадчына і гісторыя Калi дызайн карткi Вам спадабаўся — Вы можаце падзялiцца iм з сябрамi:

 

4.
Iндывідуальны дызайн пластыкавых картак: спадчына і гісторыя Калi дызайн карткi Вам спадабаўся — Вы можаце падзялiцца iм з сябрамi:

 

5.
Iндывідуальны дызайн пластыкавых картак: спадчына і гісторыя Калi дызайн карткi Вам спадабаўся — Вы можаце падзялiцца iм з сябрамi:

 

6.
Iндывідуальны дызайн пластыкавых картак: спадчына і гісторыя Калi дызайн карткi Вам спадабаўся — Вы можаце падзялiцца iм з сябрамi:

 

7.
Iндывідуальны дызайн пластыкавых картак: спадчына і гісторыя Калi дызайн карткi Вам спадабаўся — Вы можаце падзялiцца iм з сябрамi:

Якi дызайн пластыкавых картак найбольш Вам спадабаўся?

Результаты

Loading ... Loading ...

З гiсторыi:

Вобраз Сонца мае выгляд ромба з праменямi ўбакi.

Вобраз Зямлi-Кармiцелькi набыў выгляд ромба, запоўненнага маленькiмi квадрацiкамi цi ромбiкамi. Гэта нiбы зярняткi, роўна засеяныя на полi.

У вышыўцы і ткацтве Жыжаль (якi загадваў у славян агнём) паказваецца багата распрацаваным матывам, у аснове якога – васьміканцовая разетка – зорка.

Ярыла ў язычніцкай міфалогіі ўсходніх славян – бог сонца, вясны і ўрадлівасці, кахання. У народнай творчасці вобраз Ярылы ўвасоблены многімі узорамі. Адзін з іх паказвае Ярылу прыгожым хлопцам на кані; на галаве ў яго вянок, у руках каласы.

Найбольш поўным выразнікам лірычных і паэтычных настрояў у народным мастацтве былі птушкі. Так, салавей сімвалізаваў песняра кахання, арол – героя. Голуб сімвалізуе многія паняцці. Так, ён выступае як сімвал міру, у хрысціянстве абазначае Святога духа. Але часцей за ўсё ён сімвалізуе каханне. Калі на малюнке птушкі павернуты галовамі адна да адной, а асабліва калі паміж імі – букет кветак, – гэта сімвал кахання ў самым росквіце. Два пеўнi, сiметрычна размешчаныя паабапал букета цi вазона, выступаюць у ролi абаронцаў, апякуноў жаночай долi.

Пры падрыхтоўке артыкула выкарыстоўвалiся матэр'ялы з часопiса Ксюша.


Вы должны войти чтобы оставить комментарий.