Альфа-Банк

Сыгнэт Скарыны: ваш надзейны талiсман

Падчас Адраджэння  ў розных краінах свету iснаваў своеасаблiвы «культ» унiверсальных ведаў, якiя аб'яноўвалi розныя напрамкi навукi, культуры i мастацтва.

Развiццё гэтых бакоў жыцця грамадства было непасрэдным чынам звязана i з росквiтам кнiгадрукарства. Нават папяровыя мануфактуры рабiлi вадзяныя знакi, сiмвалiзуючыя iдэю пазнання Сусвету.

Падобныя сiмвалы з тых часоў сталi традыцыйнымi ў асабiстых гербах навукоўцаў – ад Капернiка да Нобеля. Сярод гэтых навукоўцаў i друкароў –  выдатнейшы беларус Францыск Скарына. Ён маляваў у сваiх выданнях i на аўтапартрэтах выявы Сонца i Маладзiка (маладога месяца). Некаторыя навукоўцы ўпэўнены, што гэта быў ня проста асабiсты герб (сыгнэт) Скарыны, але i яго талiсман.

Сыгнэт Скарыны

Банкаўская картка Белкарт Прэмiум стала знакавай з'явай у развiццi нацыянальнай плацёжнай сiстэмы Белкарт. Таму падчас выбару iдэi дызайна карткi мы вырашылi супынiцца на самым вядомым асабiстым знаке нашага знакамітага суайчынніка Францыска Скарыны:

I  няхай стылiзаваны сыгнэт Скарыны картак Белкарт Прэмiум ня толькi будзе зручным фiнансавым iнструментам, але i дапамагае ў рэалiзацыi самых смелых планаў i iдэй.


Вы должны войти чтобы оставить комментарий.